"Юны экскурсавод"

26.04.2024

Конкурс "Юны экскурсавод", Ці не прыходзіцца год на год. Сёння завяршыўся рэспубліканскі этап конкурсу юных экскурсаводаў. У ім прымала удзел навучэнка аб'яднання па інтарэсах "ГіД" Ліза Верыч. Яна прадстаўляла народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа. На першым этапе (анлайн -абароне сваёй экскурсіі) Ліза ўпэўнена і крэатыўна прадстаўляла наш музей. Другой часткай заключнага этапу была экскурсія па адным з дзесяці экспанатаў, фотаздымкі якіх былі загаддзя прадстаўлены намі для журы. І тут здарылася нечаканае. Наша канкурсантка разгубілася. Па-першае, бяссонная ноч у цягніку, па-другое, конкурс цягнуўся 5 гадзін(а мы выступалі напрыканцы), па-трэцяе, Ліза была самай малодшай удзельніцай у літаратурным профілі. Гэта быў першы яе конкурс, першы вопыт. Спадзяюся, што з дыплома лаўрэата рэспубліканскага конкурсу пачнецца калекцыя ўзнагарод гэтай здольнай дзяўчынкі.