Славутыя роды краю майго

21.10.2022
У рамках рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву” адбыўся раённы этап конкурсу “Славутыя роды краю майго”...

Славутыя роды краю майго

 

У рамках рэспубліканскай акцыі  “Я гэты край Радзімаю заву”  адбыўся раённы этап конкурсу  “Славутыя роды краю майго”, у якім прынялі ўдзел  дзевяць даследчых работ  з  сямі  ўстаноў адукацыі (Купяціцкая (2), Аснежыцкая (2), Ахоўская, Лапацінская, Малоткавіцкая, Лышчанская сярэднія і Парэцкая базавая школы).

Асноўнымі задачамі конкурсу ставіліся наступныя:

далучэнне навучэнцаў да даследавання знакамітых родаў краю, іх гісторыі ў асобах і справах , іх уплыву на тагачаснае палітычнае і сацыяльнае жыццё, укладу ў станаўленне дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі ў культурна-гістарычную спадчыну; папулярызацыя славутых родаў зямлі беларускай і пакінутых імі ў спадчыну гістарычных і культурных каштоўнасцей; выханне беражлівых адносін да гісторыі і культуры краю, адказнасці за захаванне культурна-гістарычнай спадчыны славутых родаў.

         Конкурс адбыўся ў дзвюх намінацыях: “Нам засталася спадчына” і  “Повязь часоў: лёсы ў гісторыі”.

У  намінацыі - “Нам засталася спадчына”, пераможцамі сталі творчая группа купяціцкіх краязнаўцаў пад кіраўніцтвам Шпакоўскай Р.У. і Макарэвіч Н.П. – 1 месца і аб’яднанне па інтарэсах “Сузор’е” пад кіраўніцтвам Корзун І.Р. – 2 месца.

У  намінацыі - “Повязь часоў: лёсы ў гісторыі”, першае месца атрымалі вучні 9 класа Парэцкай базавай школы пад кіраўніцтвам Колб Ю.В. і творчая группа купяціцкіх краязнаўцаў пад кіраўніцтвам Шпакоўскай Р.У. і Макарэвіч Н.П.;  другое  - Капцілава Настасся, вучаніца 11 класа Аснежыцкай СШ  пад кіраўніцтвам Пікулік А.А. і Сушкевіч Ягор, вучань 11 класа Малоткавіцкай СШ пад кіраўніцтвам Казубоўскага В.Я.,  трэцяе – Літвінец Вераніка, вучаніца 11 класа Ахоўскай СШ пад кіраўніцтвам Пашалюк С.А. Лаурэатамі конкурсу сталі: Клімавец Дзмітрый, вучань 8 класа Лапацінскай СШ пад кіраўніцтвам Козел Т.М. і   Капцілава Настасся, вучаніца 11 класа Аснежыцкай СШ  пад кіраўніцтвам Пікулік А.А.

         Віншуем пераможцаў і прызераў, жадаем поспехаў і яскравых перамог!