Крыніцы духоўнасці

03.10.2020

Любоў да Радзімы ў чалавека перш за ўсё звязваецца з родным краем, з мясцінамі, дзе прайшло яго дзяцінства, менавіта таму, вялікую ўвагу мы павінны надзяляць развіццю турысцка-краязнаўчай і пошукавай работы.

З мэтай фарміравання ў навучэнскай моладзі духоўна-маральных якасцей і грамадзянска-патрыятычных пачуццяў адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Духоўныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце дзейнасці музея»,  у межах рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву».

Асноўныя задачы, што вырашаліся у ходзе конкурсу  - актывізацыя дзейнасці музеяў устаноў адукацыі па духоўна-маральным выхаванні навучэнцаў;

далучэнне да духоўнай спадчыны краю, фарміраванне каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі да гісторыі і культуры сваёй малой радзімы; садзейнічанне развіццю духоўнай культуры, пашырэнню і паглыбленню пазнавальных магчымасцей навучэнцаў; аб'яднанне намаганняў устаноў адукацыі і мясцовых прыходаў для выкарыстання патэнцыялу праваслаўных традыцый і каштоўнасцей у духоўна-маральным выхаванні навучэнцаў; прапаганда і папулярызацыя духоўных каштоўнасцей, асноў праваслаўнай культуры.

Конкурс праводзіўся па дзвюх намінацыях - «Повязь часоў» і «Крыніца духоўнасці». На жаль, работ было зусім нямнога - усяго восем, але некаторыя з іх былі вельмі цікавыя і змястоўныя.

А вынікі наступныя:  у  намінацыі «Крыніца духоўнасці» ва ўзроставай  катэгорыі да 14 год лепшымі былі прызнаны: творчая група краяведаў на базе Купяціцкай сярэдняй школы, педагогі - Шпакоўская Р.У., Макарэвіч Н.П., якім было прысуджана 1 месца; Белавусу Ўладзіславу, вучню 4 класа Молотковіцкай сярэдняй школы», педагог -  Прыступа Т.М. - 2 месца. Ва  ўзроставай  катэгорыі 14 год  і пасля: аб'яднанне па інтарэсам   «Сузор’е» на базе    Лыщанскай сярэдняй школы,  педагог -  Корзун І.Р. атрымалі 1 месца; юныя краязнаўцы  з Тобульскай сярэдняй школы  (Гайдук Гнна,  Лукашык  Дзмітрый,   Альхаватаў Іван,  Макарская Яніна), педагог – Мазго І.В. -  2 месца;  аб'яднанне па інтарэсам   «Наперад у мінулае», што працуюць на базе Стытычаўскай сярэдняй школы,  педагог  -  Гордейчук Е.В. - 3 месца.

А ў намінацыі «Повязь часоў» удзельнічала адна работа ад аб'яднання па інтарэсам   «ГіД»  ад ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» Пінскага раёна,  педагог -  Верыч Ж.М. І, няма сумненняў,  у іх - 1 месца. Шчыра віншуем пераможцаў!

Тры работы, што занялі 1-е месца, адпраўлены для ўдзелу ў абласным этапе. Жадаем поспехаў!

А на прыканцы, хочацца сказаць словамі  лышчанскіх краязнаўцаў: «Вядома, што сапраўдная мудрасць хаваецца не ў засваенні ведаў, а ў правільным прымяненні іх на карысць. Таму галоўны вынік, якога хацелася б дасягнуць, заключаецца ў прыняцці намі, вучнямі, вечных каштоўнасцей: міласэрнасці, спагады, імкнення да дабра. І мы лічым, што толькі такая праца, якая праводзіцца сумесна і ў сістэме, мэтанакіравана і паслядоўна дае добрыя вынікі ў выхаванні Сапраўднага Чалавека, годнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, сапраўднага патрыёта сваёй Радзімы, які ведае гісторыю і традыцыі свайго народа».