Віншум пераможцаў

21.12.2016

Вынікі конкурса даследчых работ  “Мой род, мая сям’я”   былі  агучаны на свяце закрыцця змены “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”  20 снежня, якое адбылося ў “Зубронку”. Хочацца з гордасцю адзначыць, што з чатырох, заваяваных Брэсцкай вобласцю дыпломаў, тры - атрымалі навучэнцы Пінскага раёна!

Дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ўзнагароджаны Дубінецкі Мікалай, навучэнец аб’яднання па інтарэсах «Юныя даследчыкі» ДУА «Пінскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі» на базе Плешчыцкай сярэдняй школы (кіраўнік  Дубінецкая З.Д.).

Дыпломамі лаурэтаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь адзначаны Кандзярэшка Аляксандра, навучэнка 8 класа ДУА «Пінкавіцкая сярэдняя школа  імя Я.Коласа» Пінскага раёна і яе сям’я  (кіраўнік  Шэлемет Л.П.),   Кірылка Дзіяна, навучэнка аб’яднання па інтарэсах ДУА «Пінскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі»  на базе Купяціцкай сярэдняй школы (кіраўнік Шпакоўская Р.У.).

Віншуем нашых пераможцаў! Віказваем шчырую падзяку юным даследчыкам, іх бацькам і педагогам  падрыхтаваўшым удзельнікаў мерапрыемства.