Краязнаўчая экспедыцыя “Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся”

15.11.2018

Юныя турысты-краязнаўцы у Год малой радзімы атрымалі заданне абагаціць і паглыбіць веды аб сваіх населеных пунктах і людзях якія жывуць або жылі і працавалі ў іх. У цэнтры турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі стартавала краязнаўчая экспедыцыя пад дэвізам “Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся”. Кожная группа юных турыстаў-краязнаўцаў у ходзе экспедыцыі збірае інфармацію пра свойго аднавяскоўца - чалавека, унесшага ўклад у развіцце, працвітанне малой радзімы.

Шмат цікавага можна пачуць і ўбачыць на нашай палескай загадкавай зямлі. Але, як не круці, а самая галоўная каштоўнасць нашай зямлі – людзі, што жывуць і працуюць тут.

У нашай весцы – Ставок, жыве цікавая, з няпростым але яркім лёсам жанчына – Ніна Карпаўна Баравік. Яна не нараджэнка Стаўка, але тут ведаюць яе ўсе, бо працавала ў школе і клубе, займалася мастацкай самадзейнасцю як з дзецьмі, так і з дарослымі.

На пытанне як апынулася ў нашай весцы, Ніна Карпаўна адказвае, што пасля таго, як хацела звесці лік з жыццём – утапіцца. Але чаму?

Ніна Карпаўна і тады, і зараз, чалавек глыбока веруючы. Былі часы, калі вучням не дазвалялася хадзіць у царкву, а менавіта таму яна, адна з найбольш таленавітых вучаніц з вялікімі марамі пра паступленне, была выключана з ліку вучняў Махроўскай школы Іванаўскага раёна, перад самымі дзяржаўнымі экзаменамі…

“ Я была ў адчаі, мне не хацелася жыць, бо я не прадстаўляла, як ладзіць сваё жыццё далей. Вырашыла - жыццё скончана. Вучылася-вучылася і да чаго давучылася? Ні атэстата, ні адукацыі. А я марыла аб паступленні на факультэт замежных моў, або - стаць актрысай” – гаворыць Ніна Карпаўна і вочы напаўняюцца слязамі.

Не дазволіла здзейсціць страшнае сястра. Яна змагла слязамі і правільна падабранымі словамі адгаварыць Ніну ад адчайнага кроку.

Праз некаторы час, каб не думаць пра дрэннае, юная Ніна адправілася ў Ставок да родных. Тут пачала працаваць у гаспадарцы ў Добрай Волі, спявала ў царкве, займалася рукадзеллем і пачала вучыцца ў вячэрняй школе. З Добрай Волі пяшком хадзіла ў школу ў Пінск, а пасля ня гледзячы на надвор’е і час сутак вярталася дадому – у Ставок, а гэта парадку 20 кіламетраў увесь маршрут.

Аднойчы Ніна Карпаўна атрымала запрашэнне ў хор палесскай песні. Разам з калектывам шмат спявала і падарожнічала. Гэта было ёй па душы – творчы чалавек.

Яшчэ крыху пазней, па заканчэнні вячэрняй школы яна паступае ў Гродзенскае педагагічнае вучылішча на музычнае аддзяленне, скончыўшы якое працуе настаўнікам ў Гродзенскай вобласці, але пасля вяртаецца зноў у Ставок. “Тут я працавала настаўнікам, вяла дамаводства, з дзецьмі займалася самадзейнасцю, а пасля яшчэ і ў клубе працаваць пачала мастацкім кіраўніком”.

Але галоўная яе гордасць – дзіцячы хор “Стаўляначка”.

Ніна Карпаўна хадзіла па вёскам з магнітафонам і запісвала фальклор, які пасля, вывучыўшы сама, вучыла школьнікаў і аднавяскоўцаў. Разам з дзецьмі спявалі, вучылі танцы, абрады, каб захаваць спадчыну і перадаць яе нашчадкам.

Усе фальклорныя адзінкі, сабраныя Баравік Нінай Карпаўнай, увашлі ў склад зборніка Уладзіміра Раговіча “Спеўная культура Палесся”. Нездарма замацавалася за ею прозвішча “Ставэцкая артістка”. Не адзінажды абрады каляндарнага цыклу і мясцовае вяселле, тэатралізацыі розных мясцовых святаў, песні і танцы, што разам са сваімі выхаванцамі і навучэнцамі ўзнаўляла Н.К.Баравік на мясцовым дыялекце, здымала беларускае тэлебачанне. Гэта многага каштуе!

З вялімім задавальненнем Ніна Карпаўна і ў цяперашнім узросце (даволі немаладым – ёй споўнілася 80 гадоў) выконвае тыя самыя, сабраныя ў ходзе экспедыцыйнай дзейнасці па розных весках, песні. А калі спявае, вочы яе іскрацца, нібы вяртаецца зноў ў маладосць, стаючы маладой статнай прыгажуняй. “Мне толькі гітары не хапае…” – з усмешкай гаворыць яна.

Будучы маладой энтузіясткай яна арганізоўвала і вадзіла дзяцей па турысцкім маршрутам. Падцверджаннем таму з’яўляецца маршрутны ліст пахода з такой ніткай маршрута: Ставок – Аснежыцы – н.п. “Дружба” – аэрапорт “Добрая Воля” – Галева – Ставок. А захавала яго Ніна Карпаўна з 1 чэрвеня 1984 года.   Маршрутны лісток напісаны ад рукі, але пячатка-арыгінал аб выпуску групы і адзнакі аб пройдзенным маршруце, а таксама “характеристика на учительницу средней школы Пинского района Брестской области Боровик Нину Карповну» маюцца. Гэтыя дакументы занялі свае ганаровае месца ў музейнай экспазіцыі турызму ДУА “Пінскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”.

Характарыстыка, складзеная загадчыкам Пінскай раённай турбазай Марыяй Арсенцьеўнай Кравец сведчыць:

«Практику по краеведению и туризму Боровик Н.К. проходила при Пинской районной турбазе.

Во время прохождения практики учительница много времени уделяла подготовке учащихся к районному слету туристов, который проходил 11-13 июня 1987 г. С ребятами своего 7 класса Нина Карповна была на экскурсии «По пограничным заставам» и в музее дважды героя Советского Союза летчика-космонавта П.И.Климука в д.Томашовка Брестской области.

При подготовке учащихся к районному слету учительница изучила топографические знаки, чтобы на районных соревнованиях туристов хорошо выполнить и оформить топографическую съемку заданной местности; для успешного ориентирования на местности учащиеся под её руководством изучали разные топографические карты, учились их читать и ими пользоваться; внимательно и серьезно она работала с учащимися над программой КТМ, куда входили все основные виды туристских умений и навыков. Благодаря Боровик Н.К. художественная самодеятельность туристов на турслете заняла 1 место. Вместе с учащимися товарищ Боровик хорошо проработала программу, интересно её построила… »

Вось такая цікавая жанчына жыве і калісьці працавала на нашай малой радзіме – у Стаўку. Мы лічым, што такія людзі ўносяць вялікі ўклад у развіцце і росквіт населеных пунктаў, дапамагаюць захаваць і перадаць самабытнасць і непаўторнасць народных традыцый нашых продкаў, прывіць любоў да сваіх вёсачак, выхаваць з моладзі сапраўдных грамадзян сваёй краіны.