Імя і слова палескай ластаўкі жыве і будзе жыць

22.11.2018

Спяшаюся падзяліцца ўражанямі, паважаныя краязнаўцы, бо была ўдзельнікам вельмі цікавага мерапрыемства…

Святочная праграма прысвечаная 70-цігоддзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц адбылася на базе ДУА “Парэцкая базавая школа ім. Я.Янішчыц” Пінскага раёна. Удзел у мерапрыемстве прынялі сын Яўгеніі Іосіфаўны - Андрэй Сяргеевіч са сваёй жонкай, хрышчшчэніца Таццяна, суседка, настаўніца фізкультуры Софья Міхайлаўна, аднаскласнікі і аднакурснікі, сябры і пісьменнікі, творчыя ўкладальнікі чатырохтомнага выдання жыццяпісу і творчасці Я.Янішчыц, прадстаўнікі аддзела па адукацы, а таксама настаўнікі беларускай мовы і літаратуры з усяго Пінскага раёну.

У ходзе свята прагучала шмат цікавага і нават дагэтуль невядомага, новага пра пісьменніцу з успамінаў родных, блізкіх, сяброў. Але ўспаміны былі толькі добрыя, чыстыя, светлыя, як сам чалавек, пра якога шла гаворка. Здавалася, нібы сама Яўгенія прысутнічае ў зале і словы адрасуюцца ей асабіста. У выкананні вучняў і настаўнікаў школы гучалі вершы, песні, пакладзеныя на словы Янішчыц.

Калі Антаніна Паўлаўна Сідарук – навуковы кіраўнік і саздацель музея Я.Янішчыц, а таксама галоўны арганізатар свята, перадала слова Андрэю Янішчыцу, то ён хваляваўся. Пэўна, што добрыя ўспаміны, якія гучалі пра маму, навеялі на яго сум. Але і гордасць за сваю знакамітую матулю адчувалася ў голасе, калі са словамі падзякі ён звяртаўся да тых, хто збірае, захоўвае і папулярызуе творчаць Яўгеніі Янішчыц. (Хачу падкрэсліць, што ў зборы эспанатаў і інфармацыі для музея, што быў адкрыты пад кіраўніцтвам А.П.Сідарук 20 гадоў таму, дапамагалі не только родныя і сябры, але і знакамітыя пісьменннікі Н.Гілевіч, А.Лойка, В.Коўтун, В.Жуковіч, В.Іпатава і інш.)

Андрэй Сяргеевіч падарыў музею карціну з выявай сваёй прыгажуні-маці і другі том выданай кнігі.

Выказала словы ўдзячнасці за захаванне памяці аб знакамітай пісьменніцы, за вялікую работу, што вядзецца ў школе, за арганізаванае мерапрыемства Двараніновіч Людміла Мікалаеўна, намеснік начальніка аддзела па адукацыі Пінскага райвыканкама і ўручыла ганаровыя граматы А.П.Сідарук, навуковаму кіраўніку народнага літаратурнага музея Я.Янішчыц і Н.С.Юшкевіч, дырэктару школы ім.Я.Янішчыц. Да слоў падзякі, ад настаўніцтва Пінскага раёну, далучыліся Святлана Канстанцінаўна Кахновіч, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета і адна з настаўнікаў беларускай літаратуры, якія паднеслі сімвалічны падарунак сям’і Янішчыц – паэтэсу ляцячую над зямлёю.

У канцы свята была прэзентавана кніга аб жыцці і творчасці Я.Янішчыц. Усе жадаючыя, у тым ліку і краязнаўцы, атрымалі аўтографы на фарзацы ад А.Янішчыца і Т.Аўсяннікавай.